У Баранавічах сусед вынес пенсіянерку з агню

Учора, 3 студзеня, у 22:30 суседзі паведамілі МНС аб пажары ў доме па 5-м завулку Прыгарадным у Баранавічах. Унутры аднапавярховага дома было моцнае задымленне. Яшчэ да прыбыцця МНС гаспадыню дома, 88-гадовую пенсіянерку, выратаваў сусед Аляксандр Вансовіч, паведамляе БЕЛТА.

04.01.2024 / 12:32

Мужчына быў дома, калі жонка прыбегла са двара і расказала, што з суседняга дома ідзе дым. Аляксандр Вансовіч патэлефанаваў у службу МНС і кінуўся на дапамогу, ведаючы, што ў доме знаходзіцца пенсіянерка.

Ён знайшоў у пакоі жанчыну і вынес яе. Выратаваная гаспадыня дома пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовілася. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Кот выратаваў гаспадара на пажары ў Слоніме

У Мінску на мужчыне на балконе загарэлася адзенне

У Дзяржынскім раёне на пажары загінула дзіця

Nashaniva.com