На біяфаку БДУ затрымлівалі лабарантак за манікюр, сцяг і БЧБ-цацку
Рэпрэсіі не абышлі бокам факультэта, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка. «Нашай Ніве» стала вядома пра затрыманні на біяфаку БДУ, якія адбыліся некалькі тыдняў таму.
04.01.2024 / 16:40
Фота: uvdgomel / Telegram
Гэтыя затрыманні адбыліся на кафедры батанікі проста падчас працоўнага дня. Пацярпелі дзве лабаранткі.
На руках у адной з іх пабачылі бел-чырвона-белы манікюр, другая ж мела на працоўным стале цацку з БЧБ-крыламі і ўкраінскі сцяг.
Выглядае, што нехта данёс на жанчын і іх затрыманне невыпадковае.
Адна з лабарантак адбыла тэрмін у 15 сутак і выйшла на волю. Што з другой жанчынай і дзе яна знаходзіцца, пакуль невядома.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі грамадзянку Украіны за каментары і падтрымку сваёй краіны ў вайне
Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна пасадзілі на 10 сутак
Затрыманых на «Гроднагазе» ў Шчучыне і Лідзе асудзілі на суткі