Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Кухарчук
Кухарчук адбываў тэрмін у калоніі № 3 «Віцьба».
04.01.2024 / 16:10
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Міхаіл Кухарчук з Кобрына вызваліўся 1 снежня.
Міхаіл быў асуджаны да года калоніі за абразу Лукашэнкі. На відэа ад сілавікоў мужчыну вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных інтэрнэт-каментароў.
Кухарчук адбываў тэрмін у калоніі №3 «Віцьба». Ён выйшаў на волю па сканчэнні тэрміна.
Чытайце таксама:
На волю выйшлі чатыры палітвязні