Расія, магчыма, ужо купляе балістычныя ракеты ў Паўночнай Карэі

Неназваныя амерыканскія чыноўнікі ў каментары амерыканскім СМІ заявілі, што Расія плануе набыць балістычныя ракеты малой далёкасці ў Ірана і ўжо атрымлівае дзясяткі балістычных ракет і пускавых установак з КНДР, паведамляе The Wall Street Journal.

04.01.2024 / 18:58

Фота: Getty Image

У выданні адзначылі, што гэты факт выклікае «глыбокую занепакоенасць» у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Таксама WSJ паведамляе, што ў сярэдзіне снежня расіяне наведалі іранскі палігон, дзе назіралі за вучэннямі Корпуса вартавых іранскай рэвалюцыі, у тым ліку з выкарыстаннем ракет малой далёкасці «Абабіль».

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць Пуціну на мове, якую ён разумее

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Нарвегія дазволіла сваім кампаніям напрамую прадаваць узбраенне Украіне

Nashaniva.com