Сербскія фанаты прыйшлі на матч з банэрам «Белгарад, мы з табой»
У сталіцы Сербіі Бялградзе падчас баскетбольнага мачта рэгулярнага чэмпіянату Еўралігі паміж «Црвенай Звездай» і «Партызанам» сербскія фанаты разгарнулі банэр у падтрымку Расіі.
05.01.2024 / 12:46
На ім быў надпіс «Белгарад, мы з табой».
Фота: djuric_zlatko / X
Нагадаем, 30 снежня Украіна ўдарыла па цэнтры расійскага прыгранічнага абласнога цэнтра. Удар па Белгарадзе назвалі адказам на расійскія атакі па Украіне. У выніку ў Белгарадзе загінула 25 чалавек.
У снежні 2023 года фанаты «Црвены Звезды» скандавалі «Рускія і сербы — браты навек» на матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з «Манчэстэр Сіці», піша «Камерсант».
Чытайце таксама:
«Будзем дзейнічаць так і далей». Мінабароны РФ пракаментавала ўдар па Белгарадзе