Начальніка раённай энергагазінспекцыі ў Іўі адправілі на суткі за палітыку
5.01.2024 / 13:30
Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон.
Начальніка Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла дзяржэнергагазнагляду па Гродзенскай вобласці судзілі за «экстрэмісцкую» падпіску «Укантакце».
Вынікам сталі сем сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон, піша hrodna.life.
Мужчына віну прызнаў часткова. Ён сказаў, што быў падпісаны на інтэрнэт-рэсурс, але не ведаў, што ён забаронены і адносіцца да экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На дадзены момант на афіцыйных сайтах звесткі начальніка адсутнічаюць. Вядома, што ў яго ёсць непаўналетняе дзіця.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі ўладальніцу атэлье за мемы ў інстаграме і за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Прыбіральшчыцу асудзілі за каментар да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу