СААЗ заклікала аднавіць масачны рэжым з-за ўзрастання захворванняў на кавід

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэесус заклікаў працягваць насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю з-за росту заражэння COVID-19 і іншымі інфекцыйнымі захворваннямі.

06.01.2024 / 08:33

«Рэспіраторныя захворванні, выкліканыя COVID-19, грыпам і іншымі патагенамі, растуць у многіх краінах на працягу некалькіх тыдняў, і чакаецца, што яны працягнуцца пасля апошніх святаў».

«Працягвайце выкарыстоўваць маскі, рабіць вентыляцыю і трымаць дыстанцыю, каб паменшыць уздзеянне, і пераканайцеся, што вы і вашы блізкія зрабілі прышчэпку ад COVID-19 і грыпу»

Гебрэесус заклікаў улады краін даць доступ да надзейных тэстаў, метадаў лячэння і вакцын. Асабліва тым, хто знаходзіцца ў «зоне рызыкі».

У лютым будзе ўжо чатыры гады, як кавід дабраўся да Еўропы, з сярэдзіны сакавіка 2020 года краіны Еўропы стануць закрывацца на лакдаўн. У Беларусі пра першы выпадак стала вядома 28 лютага 2020 года.

Разам з тым варта адзначыць, што ў Беларусі з ліпеня 2022 года не агучваюцца лічбы па колькасці захворванняў.

Nashaniva.com