Акцёр Крысціян Олівер разам з дзвюма малымі дочкамі трагічна загінуў на Карыбах

Трагедыя здарылася на Сэнт-Вінсэнце і Грэнадзінах учора днём.

06.01.2024 / 09:26

Крысціян Олівер. Фота: інстаграм-старонка Крысціяна Олівера

Акцёр Крысціян Олівер, дзве яго маленькія дочкі і пілот загінулі пасля таго, як самалёт упаў у Карыбскае мора, піша CBSnews.

Каралеўская паліцыя Сэнт-Вінсэнта і Грэнадзіны паведаміла, што 51-гадовы Олівер, які названы ў заяве сваім сапраўдным імем Крысціян Клеспер, і дочкі Мадзіта, 12 гадоў, і Анік, 10 гадоў, знаходзіліся на борце невялікага самалёта. Пілот быў ідэнтыфікаваны як мясцовы жыхар і ўладальнік самалёта Роберт Сакс. 

Прадстаўнікі Олівера таксама пацвердзілі яго смерць, паведаміўшы CBS News, што іх «думкі і малітвы з ім, дзвюма яго дочкамі і яго сям'ёй».

Паліцыя паведаміла, што самалёт упаў у моры прыкладна за мілю ад узбярэжжа вострава Нэвіс дзесьці пасля 12:00. Па словах уладаў, самалёт накіроўваўся ў Сэнт-Люсію, размешчаную прыкладна за 65 міляў але праз некалькі імгненняў пасля ўзлёту упаў у акіян.

Крысціян Олівер нарадзіўся ў Германіі, пазней ён пераехаў у ЗША, дзе працаваў мадэллю і браў урокі акцёрскага майстэрства.

Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролям у фільмах «Аперацыя «Валькірыя», «Грымучыя змеі» і «'Хуткасны гоншчык». Ён таксама здымаўся ў серыялах «Спецатрад «Кобра», «Восьмае пачуццё», «Паралельныя сусветы» і «Інспектар Джордж Джэнтлі».

Крысціян апублікаваў 1 студзеня паведамленне пра тое, што ён і яго сям'я «Дзесьці ў раі».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Christian Oliver (@christianoliverofficial)

Чытайце таксама:

Памёр стваральнік папулярнага акулярнага брэнду

Памёр Яўген Гучок

Памёр Генадзь Буралкін

Беларускі футбаліст памёр ва ўзросце 34 гадоў

Памерла Ірына Ражко

Nashaniva.com