Праваслаўныя рыхтуюцца да Раства, а каталікі адзначаюць Тры Каралі

Частка праваслаўнага свету (Расія, Беларусь, Сербія, Грузія) рыхтуецца сёння да святкавання Раства. Святочныя службы пройдуць ва ўсіх храмах Беларусі сёння і заўтра.

06.01.2024 / 15:25

У хрысціянскай традыцыі лічыцца, што пра час і месца нараджэння Ісуса Хрыста вешчунам паведаміла Віфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхіле з наступленнем цемры.

А каталіцкі свет адзначае сёння, 6 студзеня, урачыстасць Аб’яўлення, або Тры Каралі — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага Ісуса.

Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), ладан (сімвал веры ў Ісуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).

У гэты дзень бласлаўляюць крэйду, ладан, золата і ваду. На дзвярах асвечанай у касцёле крэйдай пішуць К+М+Б+2023, дзе літары — імёны мудрацоў (каралёў): Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.

Тры Каралі завяршаюць перыяд Каляд.

Чытайце таксама:

«Шляхетная пагулянка са снежным віном». Як беларускія літаратары апісвалі завіруху

Варэнне з шышак, адвар з іголак. Як даць навагодняй ялінцы другое жыццё?

«Верхні паверх — гэта неба, там анёлы, містэрыя, вешчуны». Наваполацкі майстар аднавіў старажытную батлейку

Nashaniva.com