Ва Украіну па Дзясне прыплыў расійскі пантонны мост

Назіранне за вялізным прадметам на раке вялі ўкраінскія памежнікі Чарнігаўшчыны, пакуль той не спыніўся каля берага.

07.01.2024 / 14:07

Аказалася, што гэта пантонны мост, які да нядаўняга часу служыў расіянам пераправай.

Сапёры яго абследавалі і ўстанавілі, што выяўленая металаканструкцыя пагрозы не нясе.

Nashaniva.com