На AliExpress прадаюць вельмі дзіўны чырвона-зялёны плашч са сцяга ФОТАФАКТ

Выхад у такім могуць расцаніць як «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

07.01.2024 / 18:57

Фота: aliexpress.com

На сайце AliExpress можна знайсці розныя рэчы, звязаныя з Беларуссю. Адна з іх — плашч, пашыты з афіцыйнага сцяга. На яго звярнула ўвагу Hrodna.life.

Накідка з капюшонам у чырвона-зялёным колеры прадаецца амаль за 12 даляраў.

Падобныя ёсць і са сцягоў іншых краін.

Nashaniva.com