У Мінску прадаюць ідэальную кватэру для фанатаў шахмат
Там можна зрабіць ход канём на кухню.
07.01.2024 / 23:01
Усе фота: realt.by
Увагу на аб'яву звярнуў канал «Будні рыэлтара».
«Незвычайная крэатыўная кватэра ў адным з самых запатрабаваных раёнаў Мінска», — так апісваюць яе. Знаходзіцца жыллё на вуліцы Ляшчынскага.
Ад кватэры можна пешкі дайсці да станцыі метро Кунцаўшчына.
Асаблівасць інтэр'еру — шахматная плітка і фігуры на сценах.
Дом 2006 года пабудовы. Агульная плошча кватэры — 76,6 «квадрата», жылая — 45,3. Тры пакоі, ёсць вялікая зашклёная лоджыя.
За кватэру просяць 124 900 даляраў.
Чытайце таксама:
Шахматыст, якому збіралі грошы на паездку на чэмпіянат свету, заняў 88-е месца