Японія дасць $37 мільёнаў на сістэмы выяўлення беспілотнікаў ва Украіне
Міністр замежных спраў Японіі Ёка Камікава наведала Украіну.
07.01.2024 / 23:31
Уладзімір Зяленскі і Ёка Камікава. Скрын відэа Офіса прэзідэнта Украіны
7 студзеня яна сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Таксама падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве японскі міністр казала, што яны працягнуць падтрымліваць Украіну.
«У рамках нашай падтрымкі Японія нядаўна вырашыла ўнесці $37 мільёнаў у траставы фонд НАТА, каб забяспечыць сістэмы выяўлення беспілотных лятальных апаратаў», — заявіла Ёка Камікава.
«Я яшчэ раз хацела выказаць сваю павагу мужнасці ўкраінскага народа, які так доўга абараняецца супраць расійскай агрэсіі», — казала яна.
Міністр дадала, што Японія перадала ва Украіну пяць мабільных газатурбінных генератараў і сем трансфарматараў, каб дапамагчы салдатам перанесці зіму.
Чытайце таксама:
У навагоднюю ноч Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю дронаў-камікадзэ