Расія сёння бамбіла і «ЛНР». Зноў выпадкова

У Рубежным у так званай «ЛНР» адбыўся няштатны сход авіябомбы ФАБ-250. Пра гэта са спасылкаю на прызначанага Расіяй кіраўніка «ЛНР» Леаніда Пасечніка паведамляе ТАСС.

08.01.2024 / 10:38

Паводле Пасечніка, абышлося без ахвяр, жыхароў некалькіх дамоў эвакуявалі.

2 студзеня 2024 года ў выніку аварыйнага сходу боепрыпасу расійскія ВКС разбамбілі сяло Петрапаўлаўку ў Варонежскай вобласці. У выніку пацярпелі больш за 100 дамоў, восем дамоў былі разбураныя цалкам.

Чытайце таксама:

Бамбіць Варонеж. Адкуль гэты мем

Ва Украіну па Дзясне прыплыў расійскі пантонны мост

У пасёлку пад Варонежам у выніку расійскага бамбардавання пацярпелі 100 дамоў

Nashaniva.com