Батанічны сад на тры дні адкрые для наведвальнікаў эксклюзіўныя аранжарэі

Батанічны сад запрашае наведвальнікаў ацаніць калекцыі цытрусавых і сукулентных раслін з 19 па 21 студзеня, піша «Мінск-Навіны».

08.01.2024 / 11:22

У аранжарэі сукулентаў расце больш за 800 відаў і гатункаў гэтых раслін. Там жа можна ўбачыць і насельнікаў пустыні. У калекцыі прадстаўлены «жывыя камяні» — літопа, рарытэт Мадагаскара — ункарына Рэосліна і іншыя незвычайныя асобнікі.

У ліманарыі госці саду змогуць падняць настрой, шпацыруючы сярод цытрусавых дрэў — лімонаў, мандарынаў, апельсінаў, памела і іншых, атрымаць асалоду ад іх цвіцення.

Аранжарэі можна будзе наведаць з 19 па 21 студзеня з 11:00 да 16:00. Уваход у абедзве аранжарэі ў гэтыя дні будзе ўключаны ў кошт білета.

Чытайце таксама:

У мінскім Батанічным садзе ненадоўга адкрылі «Краіну Пальмарыю»

Унікальны ліманарый у Батанічным адкрыты для наведвальнікаў на некалькі дзён

Эвалюцыя гэтых звыклых кветак стварае пагрозу экасістэме

Nashaniva.com