Памёр легендарны футбаліст Франц Бекенбаўэр
8.01.2024 / 20:14
Славутаму нямецкаму футбалісту і трэнеру было 78 гадоў. Ён лічыцца адным з найлепшых гульцоў у гісторыі футболу.
Футбалістам Франц Бекенбаўэр выйграваў чэмпіянаты свету (1974 год) і Еўропы (1972). У якасці трэнера ў 1990-м прывёў зборную ФРГ да тытулу чэмпіёнаў свету.
Таксама, гуляючы за мюнхенскую «Баварыю», Бекенбаўэр стаў трохразовым уладальнікам Кубка чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976), уладальнікам Кубка кубкаў (1967), Міжкантынентальнага кубка (1976).
У Бундэслізе ён правёў больш за 400 матчаў, а за нацыянальную зборную — 103 (забіў 14 галоў). Лічыцца адным з найлепшых абаронцаў XX стагоддзя.
Чытайце таксама:
Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала
Памёр стваральнік папулярнага акулярнага брэнду
Акцёр Крысціян Олівер разам з дзвюма малымі дочкамі трагічна загінуў на Карыбах