Просты сняданак з новым акцэнтам: тварог з запечанымі клубніцамі

З тварагом выдатна спалучаюцца запечаныя клубніцы, аўсяныя шматкі і какосавая стружка — разам яны ствараюць смачны сняданак, багаты бялком.

16.06.2024 / 08:50

Фота: freepik.com

Магчыма, спалучэнне тварагу і ягад ці садавіны не ёсць для вас нечым новым, але калі вы крыху падсмажыце трускалкі, гэта даволі істотна зменіць смак стравы. Запяканне клубніц узмоцніць іх смак і салодкасць, а таксама дапаможа ягадам выпусціць крыху соку, што створыць натуральны соус для змешвання з тварагом.

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 180℃.
  2. Падрыхтуйце складнікі для запякання: змяшайце клубніцы, аўсяныя шматкі, мёд ці кляновы сіроп, какос і карыцу ў невялікай місцы. Засцяліце бляху пергаментам і выкладзіце на яе ягадную сумесь.
  3. Запякайце ягадную сумесь каля 30 хвілін, перамяшайце адзін раз у сярэдзіне гатавання. Дайце ягадам астыць 5 хвілін.
  4. Выкладзіце тварог у міску. Дадайце зверху запечаныя ягады і атрымлівайце асалоду! Калі тварог недастаткова салодкі, можна дадаць крыху мёду ці кляновага сіропу.

 

Чытайце таксама:

Брэсцкі мясакамбінат выпусціў варэнікі з какосам

Аўсянка можа быць асабліва карыснай вось з якімі дадаткамі

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

«Кармушка», мёд мядніцай і скарынка хлеба — ласункі з мінулага

Nashaniva.com