Самае моцнае дзіця Расіі разбілася на машыне ў Башкарстане

16-гадовы Сяргей Бацяеў паехаў катацца на машыне з сябрам і ўрэзаўся ў грузавік.

10.01.2024 / 11:37

У 2019 годзе Сяргею было 12 гадоў. Да таго моманту ён ужо быў кандыдатам у майстры спорту па стрытліфтынгу і ўлетку перамог на Усерасійскіх спаборніцтвах па рускім сіламеры «Сіла РДШ». Ён пятнаццаць разоў зрабіў выхад сілай дзвюма рукамі і плюс адно падцягванне за хвіліну.

8 студзеня Бацяеў пайшоў начаваць да сябра. Разам яны селі ў «дзявятку» і вырашылі пакатацца, нягледзячы на ​​тое, што нікому з іх не споўнілася 18 гадоў.

Каля 22 гадзіны машына з двума падлеткамі ўрэзалася ў КАМаз недалёка ад вёскі Юлдузлы, піша Baza.

Сяргея шпіталізавалі ў рэанімацыю, аднак выратаваць яго не змаглі — ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Сябар Бацяева выжыў.

Nashaniva.com