У Гродне затрымалі работніка адукацыі. Яго збіраліся павысіць, але «праверыў АМАП»

АМАП затрымаў супрацоўніка сферы адукацыі ў Гродне, які, паводле сілавікоў, збіраўся ісці на павышэнне. Сілавікі апублікавалі відэа з ім. За што мужчыну затрымалі, дакладна невядома.

10.01.2024 / 13:20

Скрын відэа сілавікоў

Мужчына гаворыць на відэа, што браў удзел у мітынгах і нібыта адпраўляў інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі ў Чорную кнігу Беларусі.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына быў адным з лідараў фанатаў GrodnoUltras, якая выступае ў падтрымку ФК «Нёман», хадзіў на матчы з БЧБ-сімволікай, а таксама яму ставяць у віну, што ён быў сябрам партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі жыхара Брэста за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

Праграмісту з Гродна за данаты ў 2020-м у падтрымку затрыманых і каментары далі чатыры гады калоніі

Затрыманая Таццяна Севярынец трапіла ў бальніцу з ціскам

Nashaniva.com