Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

Актывістка будзе звяртацца ў Еўрапейскі суд, паведаміла яна «Свабодзе».

10.01.2024 / 15:51

Вольга Карач будзе абскарджваць рашэнне літоўскага суда ў Еўрапейскім судзе ў правах чалавека, і зʼязджаць з Літвы не плануе, бо мае часовы від на жыхарства, дзейны да жніўня 2024 году, які, як паабяцалі літоўскія ўлады, будуць прадаўжаць, піша «Свабода».

«У рашэнні не было ніякіх аргументаў. Усё, што было напісана — што я магу ў будучыні супрацоўнічаць з расейскай выведкай. Гэта гучыць забаўна, мяне яшчэ ніводнага разу ў жыцці не судзілі за тое, што я магу зрабіць», — сказала Вольга Карач.

Сёння Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку. 

Nashaniva.com