Шэнгенскія візы будуць выдаваць яшчэ дзве краіны
З 1 красавіка 2024 года кароткатэрміновыя шэнгенскія візы змогуць выдаваць Румынія і Балгарыя. Пра гэта паведамляе Schengenvisainfo са спасылкай на крыніцы ў афіцыйных колах Еўрапейскага саюза.
10.01.2024 / 16:24
Гэта ініцыятыва цесна звязаная з рашэннем Рады ЕС адмяніць памежны кантроль унутры Шэнгенскай зоны для Румыніі і Балгарыі на марскіх і паветраных межах з сакавіка 2024 года. Пры гэтым канкрэтны дакумент, які сведчыць пра пачатак выдачы Шэнгена дзвюма краінамі, пакуль афіцыйна не прадстаўлены.
Такія візы даюць іх уладальнікам права ўязджаць ва ўсе дзяржавы-члены Шэнгена і знаходзіцца ў іх да 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду.
Чытайце таксама:
Італія паабяцала выдаваць беларусам больш віз