У рымскі фантан Трэві турысты за год накідалі 33 тоны манет
З фантана Трэві ў Рыме дасталі 33 тоны манет, накіданых турыстамі, вартасцю ў 1,6 мільёна еўра. Рэкордная сума набралася за год і перавысіла даход большасці гарадскіх музеяў.
11.01.2024 / 16:40
У 2022 годзе турысты накідалі ў фантан манет на 1,4 млн еўра. Супрацоўнікі энергакампаніі Acea збіраюць іх не менш за тры разы на тыдзень, а часам і кожны дзень.
З фантана дастаюць не толькі еўра, але і даляры, фунты ды грошы іншых дзяржаў. Замежныя валюты аддзяляюць і затым мяняюць па бягучым курсе. Усе сродкі накіроўваюць на дабрачыннасць.
У 2022 годзе накіданыя турыстамі грошы перадалі на дапамогу людзям, якія адчуваюць фінансавыя цяжкасці і пакутуюць ад хваробы Альцгеймера. Падапечныя фондаў змаглі атрымаць бясплатныя прадукты і абеды.
Чытайце таксама:
Італія паабяцала выдаваць беларусам больш віз