Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі «Настоящего времени»

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 5 студзеня прыняў рашэнне абвясціць экстрэмісцкім усё, што звязана з папулярным праектам «Настоящее время», афіліяваным з «Радыё Свабода».

11.01.2024 / 17:40

Поўны пералік «экстрэмісцкіх» старонак «Настоящего времени» займае 5 старонак — сярод іх «Настоящее Время. Беларусь», «Настоящее Время. Азия» і нават dzen-старонка медыя.

Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтым разам папоўнілі тэлеграм-каналы і чаты «МЗКТ для жизни», «Сiтуацыйна-аналiтычны цэнтр», «Честные учителя Беларуси», «МЫ НЕ ХОЛОПЫ».

Чытайце таксама:

Тэлеграм-канал Суздальцава абвешчаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Заблакавалі ў Беларусі сайт «Першы Пінскі»

«З райвыканкамам у нас заўсёды былі канструктыўныя адносіны». Як стаць «экстрэмісцкім фармаваннем», не пішучы пра палітыку

Nashaniva.com