Міністрам замежных спраў Францыі стаў былы грамадзянскі партнёр прэм'ера
Міністрам замежных спраў у новасфармаваным кабінеце прэм'ера Габрыэля Аталя стаў Стэфан Сэжурнэ.
11.01.2024 / 23:46
Стэфан Сежурнэ. Фота: AP Photo/Olivier Matthys
Стэфан Сэжурнэ — кіраўнік партыі «Адраджэнне», якая падтрымлівае прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. На гэтай пасадзе ён памяняў Катрын Калана, якая ўзначальвала МЗС Францыі з траўня 2022 года.
Вядома таксама, што Стэфан Сэжурнэ — былы грамадзянскі партнёр новага французскага прэм'ера Габрыэля Аталя. Пара разышлася ў мінулым годзе.
34-гадовы Габрыэль Аталь, дарэчы, самы малады прэм'ер-міністр у гісторыі Францыі. Больш таго, на сённяшні дзень ён самы малады з дзейных кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ва ўсім свеце.
Чытайце таксама:
У Францыі самы малады прэм'ер у гісторыі. Ім стаў 34-гадовы адкрыты гей
У Францыі прапанавалі ўвесці «сухі студзень». Макрон не падтрымаў і яго захейцілі