Таццяну Севярынец да суда адпусцілі дадому

Пасля затрымання яна трапіла ў шпіталь.

12.01.2024 / 11:53

Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. За што, дакладна невядома.

Увечары таго ж дня яе шпіталізавалі, у Таццяны Севярынец падняўся ціск. 

Цяпер маці Паўла Севярынца дома.

«Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку», — паведаміла ў фэйсбуку Ганна Севярынец.

Праваабаронцы мяркуюць, што судзіць маці Паўла Севярынца будуць за «экстрэмісцкія падпіскі». 

Nashaniva.com