Мінск пабіў рэкорд па продажах кватэр за апошнія 10 гадоў
Паслабленне рубля і рост інфляцыі не адбіліся.
12.01.2024 / 15:46
Па даных Нацыянальнага кадастравага агенцтва на 11 студзеня 2024 года, за студзень-снежань 2023 г.у Мінску заключана 19.946 дамоваў куплі-продажу кватэр. Гэта на 9,75% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года і з'яўляецца найлепшым паказчыкам апошніх 10 гадоў, піша Blizko.by.
Часцей за ўсё кватэры прадавалі-куплялі ў чэрвені і жніўні.
У Беларусі ў 2023 годзе заключана 57.512 дамоваў куплі-продажу кватэр. Гэта на 3,2% больш, чым у 2022 годзе (55.726) і з'яўляецца таксама найлепшым паказчыкам апошніх 10 гадоў.
У Мінскай вобласці ў 2023 годзе заключана 7851 дамова куплі-продажу кватэр (па даных кадастравага агенцтва на 11 студзеня 2024), што на 6,85% больш, чым у 2022 годзе (7.347).