Былога начальніка наваполацкай міліцыі судзяць за супраціўленне міліцыі 

У судзе Расонскага раёна яшчэ перад Новым годам пачаўся суд над былым начальнікам Наваполацкага ГАУС, а па сумяшчальніцтве дэпутатам Наваполацкага гарсавета Уладзімірам Дуброўскім, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»

12.01.2024 / 16:38

Уладзіміра Дуброўскага затрымлівалі ў жніўні, калі ён нецвярозы ехаў з рэстарана і ледзь не ўрэзаўся ў будынак. Аднаму з міліцыянтаў ён тады парваў форменную кашулю. Пры гэты выпадак пісала і «Наша Ніва».

Дуброўскага тады прызналі вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі) і ч.2 арт. 18.15 ( кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане). Суд Наваполацка аштрафаваў яго на 200 базавых велічынь (7 400 рублёў) і пазбавіў права 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з кіраваннем транспартам. 

Далейшы працяг ягонага судовага пераследу абцяжарваўся дэпутацкім статусам Дуброўскага, але, як выглядае, урэшце перашкодай гэта не стала. Цяпер былога галоўнага міліцыянера Наваполацка судзяць па арт. 363 ч. 2 Крымінальнага кодэкса («Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак»).

Чытайце таксама:

Nashaniva.com