У БДУ пачнуць вучыць па новай спецыяльнасці «Міжнародная канфлікталогія»
Рэктар БДУ Андрэй Кароль даў інтэрв'ю БелТА, у якім сярод іншага згадаў пра тое, што ў новым навучальным годзе ва ўніверсітэце плануецца адкрыць тры новыя спецыяльнасці.
12.01.2024 / 17:10
Паводле слоў Караля, упершыню ў Беларусі на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі адкрыецца спецыяльнасць «Краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць» з прысваеннем адразу патройнай кваліфікацыі «Географ. Выкладчык. Перакладчык». Цяпер, як сцвярджае Кароль, абітурыенту не прыйдзецца выбіраць паміж педагогікай і вытворчасцю, ён атрымае ў комплексе два профілі: геаграфічны і філалагічны.
Іншыя дзве спецыяльнасці адкрыюцца на базе факультэта міжнародных адносін: «Міжнародная канфлікталогія» і «Міжнародная лагістыка». Выпускнікам адпаведна прысвояць кваліфікацыі «канфліктолаг-міжнароднік» і «спецыяліст па міжнароднай лагістыцы».
Чытайце таксама:
На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскова
На біяфаку БДУ затрымлівалі лабарантак за манікюр, сцяг і БЧБ-цацку