ЗША нанеслі яшчэ адзін удар па хусітах у Емене
Сцвярджаецца, што пашкоджаны быў радарны комплекс хусітаў.
13.01.2024 / 08:28
UK Mod
Тэлекан «Аль-Масіра», які належыць хусітам, перадае, што ў сталіцы краіны Сане былі чутныя выбухі: атацы падверглася размешчаная недалёка авіябаза Аль-Дайламі, піша Расійская служба Радыё Свабода.
Удар быў нанесены на наступны дзень пасля скаардынаванай атакі па пазіцыях хусітаў з боку ЗША і Вялікабрытаніі пры падтрымцы шэрагу іншых краін. Па даных Пентагона, вайскоўцы паразілі 60 цэляў на 28 аб'ектах. Сярод іх радары, сістэмы СПА, склады, месцы запуску беспілотнікаў і ракет. Хусіты паведамілі, што ў выніку абстрэлу загінулі пяць вайскоўцаў, яшчэ шэсць былі параненыя.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў, што ўдары могуць працягнуцца, калі хусіты не спыняць атакаваць гандлёвыя і ваенныя судны ў эканамічна важным раёне. На пытанне журналістаў, ці можна назваць хусітаў тэрарыстычнай групоўкай, Байдэн адказаў: «Думаю, што гэта так».
У лютым 2021 года ЗША выключылі групоўку хусітаў са спісу тэрарыстаў — і цяпер могуць у яго вярнуць.
Іран, які падтрымлівае хусітаў, Катар, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя асудзілі ўдары ЗША і Вялікабрытаніі. Самі хусіты заявілі, што працягнуць атакаваць караблі, якія ідуць у Ізраіль або з яго. Раней хусіты аб'яўлялі, што ўключаюцца ў вайну супраць Ізраіля на баку групоўкі ХАМАС, прызнанай у ЗША і ЕС тэрарыстычнай.
***
Хусіты — гэта ваенізаваная групоўка шыітаў-зейдытаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Емена і ўзнікла ў 1990-х гадах супраць рэлігійнага ўплыву Саудаўскай Аравіі. Групоўка названая па імені яе заснавальніка і былога кіраўніка Хусэйна аль-Хусі, забітага еменскай арміяй у верасні 2004 года. Тады самаабвешчаны імам Хусэйн аль-Хусі падняў антыўрадавы мяцеж, абвінаваціўшы ўладу Емена ў так званай «дыскрымінацыі зейдыцкага насельніцтва». Пасля яго смерці кіраўніцтва групоўкай перайшло да яго брата Абдэль-Маліка аль-Хусі.
Цяпер хусіты кантралююць большую частку Емена. Карта: Guardian
Хусіты вызнаюць зейдыцкі мазхаб — своеасаблівы напрамак шыіцкай галіны ісламу. Яны заяўляюць, што «абараняюць шыізм ад уплыву сунізму», які спавядаецца большасцю насельніцтва краіны.
Чытайце таксама: