Напярэдадні пажару на складзе Wildberries пад Пецярбургам адбылася панажоўшчына двух бамбілаў

На складзе прайшлі масавыя праверкі сілавікоў. 

13.01.2024 / 09:55

Скрыншот відэа Baza

У ноч з 10 на 11 студзеня непадалёк ад Маскоўскай шашы ў Санкт-Пецярбургу адбылася масавая бойка. Грамадзянін Таджыкістана хацеў стаць ля склада Wildberries, але яму адмовілі — некалькі грамадзян Азербайджана паказалі мужчыну, што гэта «іх» месца і стаяць тут забаронена, паведамляе Baza.

Слоўная сварка перайшла ў бойку, а затым і панажоўшчыну — па даных крыніцы, таджык нанёс азербайджанцу некалькі ўдараў нажом (пацярпелага шпіталізавалі, нападнік таксама звярнуўся ў лякарню).

Паліцыя завяла крымінальную справу па артыкуле аб наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю, аднак, акрамя пацярпелых падчас бойкі, «дасталася» і супрацоўнікам склада маркетплэйсу — пасля сутычкі бамбілаў да складу на Маскоўскай шашы прыехаў аўтазак і супрацоўнікі паліцыі. Усе супрацоўнікі маркетплэйсу патрапілі пад праверку.

Чытайце таксама:

Пад Санкт-Пецярбургам гараць склады Wildberries

Nashaniva.com