Пад Віцебскам затрымалі валютчыка

49-гадовы мужчына абмяняў на беларускія рублі 63-гадовай жанчыне тысячу даляраў, а 28-гадоваму жыхару Гарадка — 120 еўра

13.01.2024 / 14:23

У валютчыка канфіскавалі: 776 тысяч расійскіх рублёў (9 тысяч даляраў), 55 тысяч даляраў, 7600 беларускіх рублёў і 50 фунтаў стэрлінгаў, паведамляе прэс-служба МУС.

У адносінах да ўсіх удзельнікаў фінансавых аперацый склалі пратаколы. Ім пагражаюць штрафы да 150 базавых велічыняў з канфіскацыяй грошай.

Nashaniva.com