Ізраіль заявіў, што ХАМАС планаваў тэракты ў Еўропе

Ізраільская разведка «Масад» і служба агульнай бяспекі «Шын-Бэт» у супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі змаглі стварыць «усёабдымную і глыбокую» карціну тэрарыстычных дзеянняў ХАМАСа. Гутарка ідзе аб планаванні нападаў у Еўропе, Афрыцы і на Блізкім Усходзе. 

14.01.2024 / 09:21

Адзін з баевікоў палесцінскага радыкальнага руху ХАМАС. Фота: OPA Images / Contributor Getty Images

У суботу канцылярыя прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньяху апублікавала заяву аб тым, што ХАМАС планаваў новыя тэракты ў Еўропе, піша The Times of Israel. 

Сетка планавала атакаваць пасольства Ізраіля ў Швецыі, закупляць БПЛА і выкарыстоўваць крымінальныя арганізацыі ў Еўропе для падтрымкі атак.

Ячэйкі ХАМАСа ў Даніі, Германіі і Галандыі былі арыштаваныя ў снежні па падазрэнні ў падрыхтоўцы нападаў на яўрэйскія абʼекты ў Еўропе.

Чытайце таксама:

У чым феномен ХАМАС? У чым іх ідэя і адкуль яны ўзяліся? Расказвае арабіст

Nashaniva.com