У Ісландыі адбылося вывяржэнне вулкана. Жыхароў найбліжэйшага горад эвакуіравалі

Раніцай 14 студзеня на паўвостраве Рэйкʼянэс на паўднёвым захадзе Ісландыі адбылося вывяржэнне вулкана.

14.01.2024 / 13:39

Вывяржэнню папярэднічалі больш за 200 падземных штуршкоў, зафіксаваныя ў ноч на 14 студзеня. З-за сейсмічнай актыўнасці ўлады загадзя эвакуіравалі жыхароў горада Грындавік, размешчанага побач з вулканам. У горадзе адключылі электрычнасць. 

Паводле апошніх звестак, цяпер лава знаходзіцца за 400-500 метраў ад дамоў на паўночнай ускраіне Грындавіка.

 

У горадзе, размешчаным у 70 кіламетрах ад сталіцы Ісландыі Рэйкʼявіка, жыве каля 3500 чалавек. 

 

У Ісландыі больш за 30 актыўных вулканаў. У 2010 годзе ў краіне адбылося вывяржэнне вулкана Эйяфьятлаёкудль. Праз попел у паветры ад яго па ўсёй Еўропе былі скасаваныя тысячы авіярэйсаў.

Nashaniva.com