Беларусам рассылаюць небяспечныя паведамленні нібыта ад «Белпошты» 

Гэтыя СМС могуць прывесці да страты грошай. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры ўдакладнілі, як пазбегнуць небяспекі.

14.01.2024 / 21:42

«У гэтых паведамленнях гаворыцца аб тым, што пасылка прыбыла на склад, але не можа быць дастаўлена адрасату, таму неабходна запоўніць неабходную інфармацыю перайшоўшы па спасылцы. Спасылкі ў рэчаіснасці з'яўляюцца фішынгавымі, а ўвод даных прыводзіць да спісання грашовых сродкаў грамадзян», — паведамілі ў БПЦ. 

У працэсінгавым цэнтры раяць звярнуць увагу на адпраўніка, бо, як правіла, паведамленні прыходзяць не з беларускіх нумароў тэлефонаў. 

Ні ў якім разе, вядома, нельга ўводзіць ніякіх асабістых даных і даных банкаўскай карткі, перайшоўшы па спасылкі ў такім СМС.

Калі вы ўсё ж чакаеце пасылку, то лепш самастойна схадзіць у паштовае аддзяленне і даведацца падрабязнасці. Таксама статус пасылкі можна самастойна праверыць на афіцыйным сайце РУП «Белпошта».

Nashaniva.com