Пад Мінскам загарэўся цягнік

Пажар здарыўся ў другім вагоне электрацягніка «Мінск-Пухавічы». Пра гэта паведаміла МНС Беларусі.

14.01.2024 / 23:10

Наступствы пажару. Фота: тэлеграм-канал МНС Беларусі

Адкрытае ўзгаранне ратавальнікі ліквідавалі паблізу чыгуначнай станцыі «Міханавічы» ў Мінскім раёне. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Узгаранне ліквідавана ў 21:42.

Nashaniva.com