У Лагойску 8-гадовы хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы пры катанні на цюбінгу

У нядзелю ён з 11-гадовым стрыечным братам катаўся на цюбінгах з горкі. Пасля абеду, калі дзеці вярталіся дадому, малодшы прапанаваў працягнуць забаву ў лесе.

15.01.2024 / 11:30

Скрыншот відэа СК

Пры спуску цюбінг выскачыў з-пад дзіцяці, у выніку чаго ён упаў на зямлю і пакаціўся ўніз. Ад удару хлопчык страціў прытомнасць.

Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала яго з цяжкімі чэрапна-мазгавымі траўмамі, паведамляе СК.

Nashaniva.com