Затрымалі жыхара Ваўкавыскага раёна, які стала жыве ў Польшчы і прыехаў у Беларусь з сям’ёю

З 2009 года мужчына, паводле яго слоў, пражывае на тэрыторыі Польшчы, з 2018 года мае там дазвол на жыхарства.

15.01.2024 / 14:35

На відэа, якое распаўсюдзіў канал сілавікоў, мужчыну прымусілі сказаць, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Таксама ён сказаў, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, за што быў затрыманы міліцыяй.

Мужчына кажа, што жыве ў Польшчы з 2009 года, мае там дазвол на жыхарства. 

6 студзеня ён з сямʼёю прыехаў у Беларусь.

Затрымліваў мужчыну атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун».

У сацсетках затрыманы мужчына падпісаны як Аляксандр Мазец, паведамляе «Медыязона». Ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт і з'яўляецца адным з заснавальнікаў фірмы NapinanaPolska, якая займаецца адстройваннем і рамонтам кватэр.

Чытайце таксама:

Былы магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў знаходзіцца ў ізалятары

ГУБАЗіК зноў са стральбой затрымліваў чалавека. На гэты раз за хабар

Мінчанку затрымалі з-за яе сумеснай фатаграфіі з малой дачкой. У руках у дзяўчынкі быў БЧБ-сцяжок

Nashaniva.com