Чалавек з нажом абрабаваў царкву ў мінскай Каменнай Горцы

Як паведамляе МУС, невядомы зайшоў у царкву на вуліцы Лідскай у Мінску і пад пагрозай нажа забраў грошы з трапезнай. Са слоў супрацоўніка трапезнай, мужчына пагражаў усіх зарэзаць і дастаў грошы з касы.

15.01.2024 / 17:20

Скрыншот з відэа

Падазраванага затрымалі праз 15 хвілін на прыпынку недалёка ад месца здарэння. Ім аказаўся 29-гадовы мінчанін, раней судзімы за крадзеж.

«Неяк усё змяшалася, і я забраў грошы проста з касы», — растлумачыў затрыманы.

Супраць яго пачалі крымінальную справу за разбой. 

Чытайце таксама:

Польшча арыштавала 20-гадовага беларуса па запыце беларускіх сілавікоў

Кобрынец папрасіў у краме замяніць разбітае яйка. Яго забралі ў міліцыю, а пасля прыйшлі з вобшукам

У шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса зʼявіцца пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Прастытуткам будзе палёгка

Nashaniva.com