Альфа-Банк перанёс тэрміны ўвядзення камісіі за захоўванне валюты на рахунках

Альфа-Банк будзе спаганяць камісію за вядзенне рахункаў у далярах і еўра не з 1 лютага, як планавалася, а з 1 сакавіка. Пра змяшчэнне тэрмінаў паведаміла прэс-служба банка.

15.01.2024 / 19:55

Фота: Альфа-Банк

Камісію плануюць прымяняць да рахункаў фізічных асоб з астаткамі ад 160 тыс. рублёў у эквіваленце. У сакавіку яе налічаць па выніках сярэднядзённых астаткаў у лютым. Юрыдычных асоб новаўвядзенне не закране.

Банк прыняў такое рашэнне з-за змяншэння патрэбы ў вялікіх аб'ёмах даляраў і еўра. З-за абмежаванняў і праблем з міжнароднымі SWIFT-пераводамі банкі цяпер маюць меншую патрэбу ў гэтых валютах.

Чытайце таксама:

Ці нацыяналізуюць улады былы Макдональдс?

Беларусам рассылаюць небяспечныя паведамленні нібыта ад «Белпошты» 

Засталася толькі кожная трэцяя крама «Буслік»

Nashaniva.com