Спевака Хуліа Іглесіяса затрымалі ў аэрапорце з чамаданам ежы
У аэрапорце Дамініканскай Рэспублікі затрымалі з чамаданам ежы 80-гадовага сусветна вядомага іспанскага спевака Хуліа Іглесіяса. Супрацоўнікі мытні выявілі ў артыста, які прыляцеў з Багамскіх астравоў, больш за 40 кг розных прадуктаў, у тым ліку мяса, ягады, гародніну і садавіну.
15.01.2024 / 21:09
Хуліа Іглесіяс. Фота: AP Photo/Carlos Giusti
Санітарныя нормы многіх краін, у тым ліку Дамініканскай Рэспублікі, забараняюць увоз такіх тавараў прыватнымі асобамі. Таму Іглесіяса затрымалі на некалькі гадзін, а пазней змесціва ягонага чамадана канфіскавалі.
Да ўрэгулявання сітуацыі мусілі падключыцца ўлады Дамініканскай Рэспублікі. Урэшце зорку адпусцілі.
На парушэнні мытных правіл спевака ловяць не ўпершыню, адзначае выданне Dominican Today.
Хуліа Іглесіяс — адзін з найвядомейшых іспанамоўных выканаўцаў у свеце. У ягонай дыскаграфіі дзясяткі альбомаў. Ён лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку «Грэмі», яму прысвечана зорка на галівудскай «Алеі славы».
Чытайце таксама:
Ален Дэлон падае ў суд на свайго сына
Тусіў на вечарынках, ганяў на аўто, меў мянушку «Пінгвін». Што вядома пра будучага караля Даніі