Аляксандр Хацкевіч знайшоў новае месца працы
Польскі спартыўны партал meczyki.pl паведаміў пра працаўладкаванне былога вядомага беларускага футбаліста, а пасля трэнера Аляксандра Хацкевіча ў Польшчы, піша «Трыбуна». Праўда, узровень ягонага новага клуба не ўражвае.
15.01.2024 / 23:02
Аляксандр Хацкевіч стане галоўным трэнерам клуба «Заглембе» з горада Сасновец, які знаходзіцца на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве. Гэты клуб гуляе ў польскім другім дывізіёне, і там пасля 19-ці тураў займае апошняе месца.
Перад гэтым апошнім сур'ёзным месцам працы 50-гадовага Хацкевіча была таксама сціплая кіпрская «Карміятыса», з якой ён сышоў у лістападзе 2022 года. У ліпені 2023 года стала вядома, што ён стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба «Скра».
А раней, ў 2014-2016 і 2017-2019 гадах, Хацкевіч быў галоўным трэнерам адпаведна зборнай Беларусі і славутага кіеўскага «Дынама».
Чытайце таксама:
Хацкевіч пра смерць Бялькевіча: «Ён зваліўся ў яму, і я не здолеў яго выцягнуць: дэпрэсія, алкаголь»
Аляксандр Хацкевіч стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба