Tinder пакідае Беларусь. І дату абраў паказальную
На ўсё пра ўсё ў беларусаў застаўся роўна месяц.
16.01.2024 / 09:14
Фота: «Наша Ніва»
Брэнды Match Group, уключаючы Tinder, робяць крокі па закрыцці сваіх сэрвісаў у Беларусі. У сувязі з гэтым доступ да папулярнага дадатку ў Беларусі скончыцца 15 лютага, на наступны дзень пасля Дня святога Валянціна.
«Пачынаючы з 15 лютага, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, вы не зможаце карыстацца сэрвісамі Tinder або ўваходзіць у свой уліковы запіс. Аднак вы зможаце знаёміцца і камунікаваць у чаце з іншымі карыстальнікамі да заканчэння гэтага тэрміну», — паведамляе кампанія.
Таксама дадаткі Hinge і OkCupid, якімі валодае Match Group, перастануць быць даступнымі на тэрыторыі краіны.