Ігар Сергеенка пакідае пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Яго ў апошні момант укінулі ў спіс кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
16.01.2024 / 14:42
Старшыня Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка дапрацоўвае апошнія тыдні на сваёй пасадзе. Аднаго з найбольш уплывовых чыноўнікаў перакідваюць у Палату прадстаўнікоў.
Сергеенку зарэгістравалі ў апошні дзень падачы дакументаў як кандыдата па Пастаўскай акрузе №29. Ён вылучаны ад «працоўных калектываў».
***
Ігар Сергеенка
Нарадзіўся 14 студзеня 1963 ў вёсцы Сталіцы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984) і Акадэмію кіравання (2006).
У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР.
У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах КДБ.
Ад студзеня 2010 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці. Ад красавіка 2013-га — першы намеснік старшыні КДБ.
6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.
Чытайце таксама:
Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў? Першая частка
«Навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў». Сергеенка патлумачыў, чаму з вуліц прыбралі лацінку