БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларусь — самая пажылая краіна ЕАЭС

16.01.2024 / 15:33

Nashaniva.com

Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі ў 2023 годзе склаў 41 год. А вось у Кыргызстане гэты паказчык роўны 28 гадам, піша thinktanks.by.

Фота: Contributor / Getty Images

Згодна з дэмаграфічным зборнікам, выпушчаным Еўразійскай эканамічнай камісіяй, сярэдні ўзрост насельніцтва па краінах Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС) размеркаваны так:

Людзі ва ўзросце ад 65 гадоў займаюць у нашай краіне долю ў 16,5% насельніцтва. Такі ж працэнт пажылых мае і Расія. У Кыргызстане гэтая доля складае 5,4%, у Казахстане — 8,5%.

Беларусь — самая «жаночая» краіна. Доля жанчын складае 53,8%, што вышэй, чым у астатніх краінах. Самая мужчынская краіна — Кыргызстан, тут доля мужчын даходзіць да 49,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула