У Лідзе тата 11 дзяцей страціў прытомнасць, калі перабягаў дарогу ВІДЭА
16.01.2024 / 17:18
Жудаснае відэа з Ліды апублікавалі ў тыктоку. На ім бачна, як мужчына спрабуе перабегчы дарогу, пакуль міргае зялёны сігнал святлафора, але страчвае прытомнасць і падае на праезную частку.
Скрыншот відэа ў тыктоку @mama11detishek
Першае аўто праехала міма, мужчына паспрабаваў устаць, але бачна, што ў яго не хапіла сіл на гэта. Наступная машына спынілася, і кіроўца пабег да мужчыны, мінакі дапамаглі перанесці яго на тратуар.
Здарэнне трапіла на відэа вулічных камер назірання, здымалі і відавочцы — лідчуку выклікалі хуткую дапамогу і даставілі яго ў бальніцу.
Блогерка пад нікам mama11detishek, якая апублікавала ролік, паведаміла, што на ім яе муж Аляксандр.
«Людзі, не праязджайце міма, калі вы бачыце, што чалавек упаў… Будзьце дабрэйшыя… На гэтым відэа мой муж, тата 11 дзяцей… Добра, што не праехалі добрыя людзі…» — падпісала відэа блогерка.
У каментарыях яна распавяла, што яе муж застаецца ў бальніцы і лекары спрабуюць высветліць прычыну таго, што ён раптам страціў прытомнасць.
Чытайце таксама:
У Оршы сутыкнуліся BMW і маршрутка. Траўмы атрымалі шэсць чалавек
У Брэсце машына таксі вылецела ў канаву з вадой
У Мінску аштрафавалі кіроўцу маршруткі, які вазіў вельмі мала пасажыраў