Прэзідэнт футбольнага клуба «Герта» памёр ва ўзросце 43 гадоў
«Усе ў клубе шакаваныя і глыбока засмучаныя гэтай навіной», — гаворыцца ў паведамленні клуба.
16.01.2024 / 18:31
Прэзідэнт берлінскага клуба «Герта» (другая нямецкая бундэсліга) Кай Бернштэйн памёр ва ўзросце 43 гадоў.
«Усе ў клубе шакаваныя і глыбока засмучаныя гэтай навіной. Уся сям'я «Герты» смуткуе з-за смерці Кая, нашы думкі з яго сям'ёй і сябрамі. Мы просім усіх паважаць прыватнае жыццё яго сям'і ў гэты цяжкі час», — гаворыцца ў паведамленні клуба. Прычына смерці пакуль не называецца.
Кай Бернштэйн займаў пасаду прэзідэнта «Герты» з лета 2022 года.
Чытайце таксама:
Памёр легендарны футбаліст Франц Бекенбаўэр
Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала