У Францыі загінуў 36-гадовы беларус

Руслан Кавалевіч перастаў выходзіць на сувязь 10 студзеня 2024 года ў французскім Мірамасе. Абвестку пра яго вышук размяшчалі валанцёры атрада «Пульс». Цяпер ягоная жонка паведаміла пра смерць мужчыны.

16.01.2024 / 21:29

 Руслан Кавалевіч. Фота з ягонага акаўнта ў інстаграме

«Дзякуй усім неабыякавым за пошукі майго мужа. Майго мужа больш няма», — напісала дзяўчына.

Іншых абставін знікнення мужчыны не прыводзіцца. Імаверна, ён быў кіроўцам фуры.

У сацыяльных сетках 36-гадовага Руслана Кавалевіча ёсць здымкі з вяселля — тры месяцы таму ён ажаніўся.

Nashaniva.com