З-за ўдару беспілотніка ў Адэсе эвакуявалі 130 чалавек

У ноч на 17 студзеня праз атаку расійскага беспілотніка на Адэсу тры чалавекі атрымалі траўмы.

17.01.2024 / 07:59

Фота: Адэса афіцыйна

Гэта былі жанчына 1955 г.н., дзяўчына 1995 г.н. і 62-гадовы мужчына. Медыкі аказваюць неабходную дапамогу.

З пашкоджанага дома эвакуяваныя 130 чалавек.

Мэр Адэсы Генадзь Труханаў паведаміў, што ратавальнікі ліквідавалі пажар у жылым доме ў Прыморскім раёне, згарэлі машыны. Выбуховай хваляй пашкоджаныя вокны ў дамах, піша «Украінская праўда».

Nashaniva.com