Нягледзячы на буйную акцыю пратэсту каля суда, башкірскага актывіста прысудзілі да чатырох гадоў калоніі

Прысуд Фаілю Алсынаву вынес Баймакскі раённы суд Башкартастана. Актывіста прысудзілі да 4 гадоў калоніі — столькі першапачаткова прасіла пракуратура. Мінулы раз на да суда прыехалі каля 5 тысяч чалавек — вынясенне прысуда перанеслі на сёння. 

17.01.2024 / 09:22

Справу супраць актывіста распачалі на просьбу кіраўніка Башкартастана Радыя Хабірава. Падставай для крымінальнага пераследу стала прамова, Алсынава падчас узгодненага мітынгу вясной 2023 года. У ёй актывіст, у прыватнасці, ужыў словазлучэнне «кара халык»:

«Армяне зʼедуць на сваю радзіму, «кара халык» — да сябе, рускія — у сваю Разань, татары — у свой Татарстан. Мы не зможам перасяліцца, у нас няма іншага дома, наш дом тут!»

Экспертыза, праведзеная падчас расследавання, вырашыла, што гэта гэтае словазлучэнне «адпавядае значэнню слоў «хачы«, «чуркі«, «чарнамазыя». На падставе экспертызы Алсынава абвінавацілі ў экстрэмізме, нібыта ён даў «негатыўную ацэнку» жыхарам Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Мясцовыя актывісты ж настойваюць, што пераклад прамовы, які быў прадстаўлены ў судзе, наўмысна сказілі.

На абвяшчэнне прысуду Алсынаву сёння таксама прыйшлі некалькі тысяч чалавек, піша Rusnews. Паводле ацэнкі «Вёрсткі«, каля будынка суда сабралася больш за тры тысячы чалавек.

Пратэстоўцы скандавалі «Свабоду!» і «Фаіль, мы з табой!» У Баймаку паліцыянты перакрылі дарогу да суда і не прапускаюць аўтамабілі. Відавочцы сцвярджаюць, што ў горадзе глушаць Інтэрнэт.

Спецназ пачаў збіваць і затрымліваць людзей. 

Некалькі башкірскіх тэлеграм-каналаў, якія выкарыстоўвалі для каардынацыі акцый пратэсту ў абарону Алсынава, былі заблакаваныя. Расфінмоніторынг 16 студзеня ўнёс актывіста ў спіс экстрэмістаў.

Nashaniva.com