У Гомелі за «экстрэмізм» асудзілі доўгагадовага дырэктара лялечнага тэатра

Адміністрацыйны пратакол Дзмітрыя Гарэліка паводле ч.2 арт.19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) разглядала ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля суддзя Ганна Сакалова.

17.01.2024 / 10:24

Праваабаронцам пакуль не вядома, што стала падставай для абвінавачанняў і які вырак вынесла Сакалова. Але з сайта Гомельскага лялечнага тэатру прозвішча Гарэліка пакуль не знікла — ён усё яшчэ пазначаны як дырэктар.

Варта адзначыць, што мужчына кіруе тэатрам з 1 чэрвеня 1992 года.

У 2023 годзе тэатр адзначыў сваё 60-годдзе.

Nashaniva.com